Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VI.

Неба і пекла.

Папы і ксяндзы ў вельмі яскравых хварбах малявалі з «сьвятых амбонаў» перад працоўным людам падробную архітэктуру неба і пекла з усімі іхнімі падрабязговымі абстаноўкамі, вось як-бы толькі яны самі стуль прышлі. Пужалі непаслухмяных духоўных авечак сваіх за грахі — за непашану бога, цара і пана, страшным судом, які маляваўся ня толькі ў гарачых словах духоўніка, але на сьценах «божых дамоў» чуць не з натуры праўдзівымі страшнымі малявідламі. Але, як гарох аб сьцену, удараліся гэтыя казаньні аб розум селяніна. Вока яго таксама ня пужалася размалёваных сьцен. Гэта ўсё служыла беларускаму баечніку лішнім матар‘ялам для сьмешных казак. Шмат цікавых казак злажыў наш народ аб тым, што робіцца на тым сьвеце, як мужык-парабак запрагае свайго пана, сьцёбае яго пугай і возіць на ім смалу Люцыпару ў пекла і г. д. Болей усяго ў вандроўку на той сьвет наш беларус выпраўляе «адважнага