Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Скажы, добры чалавеча, — кажа Пятро, — каго вы больш любіце: Пятра ці Ільлю?

Мужык зьняў з плеч сявок, паставіў яго на зямлю, пачухаў патыліцу ды й кажа:

— А багі яго знаюць, каго мы больш любім: мо’ Ільлю, мо’ Паўла-Пятра?

— Ты не гарадзі плоту, а кажы проста, — выпаліў Пятро.

— І Ільля і Павал-Пятро добрыя сьвяткі: мы іх і любім.

— А каго больш?

Бачыць мужык, што тут ня выкруцішся й кажа:

— Пэўне-ж Паўла-Пятра.

Аж затросься Ільля ад злосьці.

Пашлі яны далей.

— Ото-ж сьпяку я за гэта яму ніву — нічога не зародзіць, — кажа Ільля.

— А я памачу й зараджу, — кажа Пятро.

— Калі так, дык я зраблю вось як: хто ўкусіць з гэтае нівы перапеч, дык падавіцца.

Ухмыліўся Пятро, і пашлі яны далей.

Праз колькі часу намалаціў мужык грэчкі, намалоў, і напякла баба сьвежых перапеч поўну печ. На той час прыходзяць у тое сяло Ільля з Пятром і заначавалі ў таго мужыка. Забыўся Ільля, не пазнаў таго мужыка. От селі яны вячэраць.

— Пробуйце, госьцікі, сьвежых пеапечр! — кажа мужык.