Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IV.

Цуды.

Цуды наогул фабрыкаваліся ўсімі рэлігіямі сьвету, як стара эгіпецкімі жрацамі, Маісеем, біблійнымі прарокамі, Езусам і г. д. Пачатак гэтых цудаў цягнецца яшчэ ад тых сівых часоў далёкай мінуўшчыны, калі першабытныя дзікія людзі не разумелі звычайных зьявішчаў акружаючай прыроды. Тады дрэвы, вецер, пярун, каменьні і г. д. здаваліся ім жывымі істотамі, і на ўсе звычайныя рэчы глядзелі, як на нязвычайныя. Для першабытных людзей, якія іншых забаўкаў ня мелі, фокусы жрацоў замянялі ім усе асалоды жыцьця. Потым прадстаўнікі рэлігіяў мелі гэтыя цуды-фокусы за добры грашовы прыбытак. У адным месцы быў камень, які нібы-то лячыў ад розных хвароб, у другім месцы — крыніца, у трэцім — «сьвятое» дрэва і г. д.

Ад самага пачатку свайго існаваньня і праваслаўнае і каталіцкае духавенства, дзеля таго каб зацямняць народны розум, выдумляла розныя цуды і фабрыкавала размаітыя фокус-покусы. Гандлявала рознымі „сьвя-