Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Назаўтра ўжо сонейка высока, мужык пашоу к пану і просіць, каб пан прадаў яму парсюка. От пан і пашоў з мужыком к сьвінушніку паглядзець парсюка. Падходзяць яны туды. Скрыгічуць сьвіньні ў сьвінушніку, аж дзьверы грызуць.

От адчынілі дзьверы; выбеглі сьвіньні — і зірнуў пан з мужыком у сьвінушнік, аж там сядзіць у вугле ксёндз, у аднэй сарочцы, чуць жыў ад страху.

— Чаго гэта, — пытаецца пан, — сюды забраўся, ксёндз дабродзей?

Маўчыць ксёндз, зубы сьцяўшы, так яму сорам.

Пасьмяяўся пан і даў мужыку многа грошы. («Сказки и разсказы бѣлоруссовъ — полѣшуковъ» Сержпутоўскага).

У вышэйшай казцы, паміж іншым, цікавы дзьве рэчы: 1) дурная вера ў цуды некаторых ксяндзоў і 2) адносіны няграматнага простага чалавека як да гэтых ксяндзоў, так і да іх цудаў.

Нельга сказаць, каб усе духоўнікі наогул былі толькі фокусьнікамі, якія ня вераць у тое, што прапагандуюць люду з амбону. Ёсьць, галоўным чынам сярод каталіцкіх духоўнікаў такія асобы, якія да абалваненьня, да ідалства вераць у рэлігійныя байкі хрысьціянізму, хаця такіх духоўнікаў вельмі мала. Але іхнюю шчырую веру ў гэтыя забабоны