Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

золата, і давай выпытываць. Бедны ўсё і расказаў, як было.

Вось пахавалі ў беднага чалавека дзіця. Сама пападзя з папом потым зайшлі ў хату к беднаму на памінкі. Толькі позна разыйшліся ўсе.

Астаўся бедны чалавек адзін з жонкаю. Прышоў гэта пап дамоў і хочацца яму адабраць ад беднага грошы. Зарэзаў гэта ён казла, абвярнуўся ў казьліную скуру, прыладзіў і рогі ды й пашоў у самую глупась (глуш) к беднаму пад вакно. Прышоў, высунуў у вакно галавішчу з рагамі і кажа немым голосам:

— Аддай мае грошы!

Спалохаўся бедны чалавек і аддаў гаршчок з грашыма. Ухапіў поп аберучкі гаршчок і пабег дамоў. Прыбег, хоча паставіць гаршчок на стол, ды нельга — рукі прырасьлі. Папробавала пападзя садраць з папа казьліную скуру. Куды там! І скура, і рогі прырасьлі.

Што ні рабіў завідны поп — нічога ня ўрадзіць. Прышлося прасіць беднага чалавека, каб ён забраў свае грошы. Сабраліся людзі, дзівяцца на папа, а ён толькі казьлінаю барадою трасе.

Вось прышоў бедны чалавек і як узяў свае грошы, дык і скура з папа звалілася, ды ня толькі казьліная, але й свая.