Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзіцяці. Але ведама, калі чалавек багаты, то ўсе яму памагаюць, а бедняку — ніхто.

Прасіў, прасіў бедны чалавек, але ніхто не пайшоў капаць яму. Горка яму, сьлёзы так і цякуць, бы з бярэзіны сок.

Няма чаго рабіць, трэба ісьці самому капаць яму для свайго дзіцяці. Кажуць, гэта вельмі вялікі грэх, але што зробіш, калі ад беднага і людзі адступіліся.

Узяў бедны чалавек заступ і пайшоў, але перш зайшоў к папу і просіць, каб пахаваў дзіця.

— Добра, — кажа поп, — толькі ты перш мне прынясі дзесяць злотых і паўвасьміну аўса.

— Няма, бацюшка, — кажа бедны чалавек, у мяне ні аўса, ні грошай. — І давай прасіць, каб поп пахаваў дзіця так, а што ён ужо потым адробіць. Куды там! Поп ня хоча і слухаць.

Як ні прасіў бедны, поп стаіць на сваім — ды й толькі. Заплакаў бедны з жалю й пайшоў капаць магілу. Вось капае ён ды капае й выкапаў гаршчок з грашыма: чырвонцы аж зьяюць…

Панёс гэта бедны чалавек гаршчок з грашыма да гасподы і схаваў яго пад печ, а адзін чырвонец прыносіць папу.

Зьдзівіўся поп, адкуль гэта ў беднага