Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што гэта за істота? I селянін, які да свайго гора ў большасьці адносіцца з лёгкім гуморам, дае адразу адказ на гэтае запытаньне:

Адкуль поп.

Бог хацеў з чалавека зрабіць лева. Вот ён зрабіў кашлатую галаву, з доўгімі валасамі, з вялікімі зубамі. Ды й спахваціўся, што ўсяго толькі дзьве нагі. Дзе-ж яшчэ ўзяць дзьве? Вось ён думаў-думаў ды й кажа: «Ну, ня будзеш-жа ты чалавекам, а будзеш папом!» («Бѣлорусск. сборникъ» вып. IV Paманава).

Тут, паміж іншым, ёсьць і просьценькая карыкатура на бога, які хацеў нешта пэўнае стварыць, але работа выйшла ў яго няўдалая, і бог ня мог сабе даць рады.

Поп сваёй бязьлітаснасьцю да чужога гора, бессардэчнасьцю, смагласьцю да грошай і кепскімі адносінамі да бедных так уеўся парахвіянам у косьці, што яны бачаць у ім грабежніка, але ня маюць сілы проціў яго змагацца і выліваюць на яго сваю злосьць вось у якой бытавой трагікамічнай байцы:

Завідны поп.

У аднаго вельмі беднага чалавека памерла дзіця. Просіць бедны чалавек суседзяў зрабіць дамавіну й выкапаць магілу для