Гэта старонка не была вычытаная
будуць роўна працаваць, будуць роўна панаваць.
Так у эвангэльлі навыварат наш апостал баечнік канчае свой апокрыф. Не аб нябеснай асалодзе, а аб панстве працоўных людзей на зямлі кажа ён.
Яго прароцтва пачынае пераходзіць у праўдзівасьць. У жудасныя часы паншчыны і царызму тварыў селянін свае легенды аб Асілках. Гэтыя Асілкі цяпер паміж намі — рабочыя і сяляне.