І даўнейшая Гальгофа малюецца з усімі дэталямі. Пачынаецца драматычнасьць: паны
думаюць зьдзеквавацца над Асілкам. Тут ужо апостал-баечнік ня можа гаварыць простымі словамі — гутарка робіцца рытмічнай, блыскае час-ад-часу рыфмамі, настрой падняты:
|
Тымчасам сабралося паноў,
Хоць гаць з іх гаці,
Ды па галовах хадзі.
Бы ваўкі завылі,
Што Асілка злавілі.
Сьмяюцца, жупяць, рукі паціраюць
Ды якую прыдумаць кару выбіраюць.
Адзін кажа —
Скуру з жывога садраць;
Другі кажа —
Ганталёў у цела назаганяць;
Трэці кажа —
Павесіць за язык,
Каб увесь сьвет знаў,
Што пан, то ня мужык;
Чацьверты кажа —
Язык адрэзаць ды ногі перабіць,
Каб ня мог па сьвету хадзіць,
Ня мог гаварыць
Ды людзей вучыць.
|
Такім чынам паны прыдумвалі страшныя мучэньні над народным вястуном-прарокам — над Асілкам. Але ў той час, калі