намі, от яны згаварыліся і выдалі Асілка. Паны рады, называюць разбойнікаў сваімі братамі, шапкуюць перад імі і даюць ім маёнткі, многа грошай і ўсялякага дабра.
Давай гэта разбойнікі падмаўляць людзей, каб яны выдалі мяцежніка — Асілка. Адных падмовілі, другіх застрашылі, а трэціх падпалілі. Ведама, заўжды многа знойдзецца дурных людзей, што яны гатовы самі ў вяроўку лезьці. Яны і сказалі паном, дзе жыве Асілак.
З кожным словам усё ўзмацоўваецца ўражаньне паралельнасьці з эвангэлічным міфам:
Набралі гэта паны маскалёў і напалі на Асілка (ролю рымлянаў выпаўняюць тут «маскалі». 3. Б.). А ведама, маскаль! Яму як прыкажуць, дык роднага бацьку зарэжа. Асілак тым часам нічога ня ведаў і лёг на супачынак. Тут маскалі напалі на яго, скрампавалі вяроўкамі й вядуць к паном. Сабралося многа людзей. Шкода ім Асілка, ды няма чаго рабіць. Ня могуць адабраць у маскалёў добрага чалавека. Вядуць маскалі Асілка ў двор, а людзі цягнуцца ззаду. Мужыкі маўчаць, апусьціўшы голавы, а бабы плачуць ды божкаюць: «На каго-ж ты нас пакідаеш? Хто-ж нам скажа добрае славечка?»