Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XIII.

Эвангэльле навыварат.

Рознымі спосабамі сяляне рэагавалі на паноў i на іхнія жудасныя ўчынкі: 1) упадалі ў вялікую роспач, пры чым не чакалі сабе вызваленьня, а жадалі магілы, але гэта было толькі хвілёва, 2) яны бачылі ўсю гніль панскага распуснага жыцьця і малявалі паноў і панскія зьдзекі над сабою ў гуморыстычных фарбах, дзе ненавісьць да паноў вызначалася вельмі ярка, 3) ад ненавісьці яны пераходзілі да страшнай помсты над самымі ліхімі панамі — на страх іншым паном, і ў канцы 4) сялян ніколі не пакідала надзея аб тым, што прыдзе вызваленьне, што калі не яны, дык унукі ці праўнукі будуць вольнымі людзьмі.

Розна сяляне гаварылі аб сваёй сьветлай будучыне. То яны выяўлялі прычыну нядолі ўласнай цемнатой і надзеяліся, што зьявіцца на сьвет сьветлы Розум, які ў выглядзе асілка выратуе іх і дасьць ім новае шчасьлівае жыцьцё. То яны спадзяваліся на сілу мускулаў сваіх, якая зьнішчыць да-