Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

словам, гіпнотызуе яго, заварожвае і даводзіць яго ў канцы да апошняй ступені роспачы і гора. Што называецца, рэжа пана да крыві, а нажа ня відаць. Рэжа і радуецца бязьмерна кожнай каплі крыві, здабытай у пана нявідочным нажом. Тут адразу відаць, што шмат гневу і ненавісьці накапілася ў сэрцы селяніна, пакаленьне за пакаленьнем. Злосьць брызгае з кожнага жартаўлівага слова, з кожнай затаёнай мужыцкай усьмешкі, з кожнага цмоканьня мужыком панскай рукі.

Шчыра пан зарабіў гэту ненавісьць, калі дзеля аднаго панскага выжла ўтапіўся прыгоньнік Мікіта і былі разбураны тры сялянскіх сям‘і, бо пан аддаў за выжла суседняму пану трох мужыкоў, аб чым Стопка далікатна напамінае пану.

Ня будзем даваць тут поўнага агляду панскага быту часоў паншчыны, бо частку гэтага матар‘ялу мы ўжо далі ў вышэйшых разьдзелах.