— Вечны пакой, каб ёй на тым сьвеце лёгка ікнулася, — пані памёрла.
— Цо, цо? Цо ты гадаш? Пані змарла? О, я нешчэнсьлівы!..
Давай тут пан плакаць, убівацца.
— Чаго-ж пан плача? Пану бог даў і прыбытак.
— Які, гадай прэндзэй!
— Пану бог даў унука. Большая панская паненка сына мела. Гожы, кажуць, хлапчук, ці бо паніч, от рыхтык як выліты панскі хурман Мікіта.
Пачуўшы тое, пан зваліўся з крэсла, а Стопак пашоў сабе ў пякарню падвячоркаваць.
Дык от які быў Стопак і як ён умеў з панам гаварыць.
Трэба сказаць, што гэтая казка мае ў сабе шмат сцэнічнасьці, якая з маленькай крупінкі вырастае падканец у цэлую гару. Каб такія гутаркі сыпаліся з нашай сцэны, дык ніколі-б публіцы не надаелі. Магчыма, што ў аснове сюжэту паслужыла маленькае здарэньне, толькі трохі падобнае да вышэйшай казкі, але тут трэба дзівіцца кемнасьці й мастацтву народнага пісьменнага новэліста. Такое разгортваньне фабулы можна лічыць клясычным. Спачатку слабенька, памалу, а потым усё мацней Стопак торгае панскія нэрвы, мсьціць яму кожным рухам, кожным