Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ваду, пане, вазілі.

— Але-ж нацо была та вода?

— Людзі-ж кажуць, паночку, што як топішся, то й за брытву хопішся. От як загарэўся ў двары сьвінух, дык аканом вялеў і на жарабцу ваду вазіць.

— Цо-ж, і сьвінух спаліўся?

— Згарэў, паночку.

— Як-жэ он спалілся?

— Бачыш, пане, ён быў блізка каля аборы, вось ад яе й загарэўся.

— То і абора паліла сен?

— Гарэла, пане, як сьвечка.

— З чэго-ж она запалілася?

— От гэтага, паночку, добра ня ведаю, ці ад абозьні, ці мо‘ ад пакояў.

— Езус Мар‘я! То й пакоі спалілы сен?

— Згарэлі, пане, суздром усё змокла, от як-бы хто языком зьлізаў.

— І вшыстэк двор спаліл сен?

— Увесь, пане: чыста, гладка, хоць рэпу сей…

Ухваціўся тут пан за голаў і давай божкаць.

— З чэго-ж двор запалілся?

— Ад сьвечак, пане, — кажа Стопак.

— Для чэго-ж палілысен свецы?

— Ну, як-жа, пане? Ведама, заўсёды сьвечкі паляць, як хто памрэ.

— Кто-ж там змарл?