там. Эгэ-ж, той самы выжал, што пан любіў яго браць на паляваньне. Эгэ-ж, дай, божа, памяць, здаецца мне, што пан аддаў за таго выжла суседняму пану трох мужыкоў.
— Цо-ж, мой выжал здэх?
— Здох, пане.
— З чэго-ж он здэх?
— Кажуць, паночку, быў здароў, але як каніны аб‘еўся, дык разам і ногі выпруціў.
— Якей коніны?
— Ды мяса-ж жарабца.
— Якего жжэбца?
— Панскага-ж буланага жарабца, з лысінкаю.
— Цо-ж, і он здах?
— Здох, паночку. А шкода — добры быў жарабец.
— Я нешчэнсьлівы!
— Э, пане, чаго вельмі турбавацца? Ужо-о ведама, калі жарабятка ўродзіцца з лысінкаю, дык яно ці здохне, ці яго воўк зьесьць.
— З чэго-ж жжэбец здэх?
— Падарваўся, мабыць.
— Цо-ж на нім робілі? Прэнтко езьдзілі, чы цо?
— Не, пане, на ім ня езьдзілі: заўжды ён стаяў на стайні.
— А цо-ж?