рыць. От ён дакурыў люльку, выбіў з яе попел і схаваў за пазуху, і толькі тады памаленьку пасунуўся к пану ў крэдэнс.
Лёкай, бы сабака, бяжыць наперадзе ды адчыняе дзьверы.
От улез Стопак к пану ў крэдэнс ды й закашляўся. Рыгае Стопак, а пан чакае ды толькі вусы круціць.
— Дзень добры, паночку!
— А цо повеш? — пытаецца пан.
— Усё добра, паночку.
— А па добрым цо?
— Ды от, паночку, мяне прыслаў аканом… Панскі сцызорык зламаўся.
— Які сцызорык?
— Ды гэта-ж, мабыць, той, што пану перь‘я рабілі.
— Як-жа яго зламалі?
— Кажуць-жа, пане, што без начэньня і вошы не заб‘еш. Але ўсялякае начэньне пры рабоце псуецца. От так і панскі сцызорык. Хацелі пану на боты злупіць з выжла скуру, узялі сцызорык… Але на панскім выжле вельмі моцная скура… Сцызорык і зламаўся.
— Якего выжла? Цо ты плецеш, галган!
— Панскі выжал; той самы, можа пан памятае, ён яшчэ ўскочыў у калодзеж, а Мікіту паслалі даставаць, ды ён і ўтапіўся