Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўгадзіць. Усе яго баяліся, бы чорта. Бывала, як прыдзе к яму хто чаго-кольвек прасіць, а ён раптоўна крыкне:

— Што скажаш?

— Усё добра, паночку! — кажа мужык і дрыжыць, як асіна.

— А па добрым цо? — закрычыць пан. — На канюшню галгана!

От так ня дасьць і слова прамовіць. Іначай ён і ня ўмеў з людзьмі гаварыць.

І баяліся людзі гаварыць таму пану што-небудзь кепскае, не пад гумор, — засячэ, ўсю скуру зьніме, калі хто не патрапіць сказаць яму так, як ён хоча, а скажа не па шэрсьці.

Толькі быў адзін нехлямяжы мужычок, дражнілі яго Стопкам. Той умеў з тым панам гаварыць. От раз той пан іграў у карты ды й выйграў вельмі харошы маёнтак. От вясною, каля Міколы, паехаў пан аглядаць той маёнтак ды й астаўся там на ўсё лета. Бачыш, яму вельмі спадабаўся той маёнтак. Праўду-ж кажуць, што новае сітка на калочку вісіць, а старое пад лаваю ляжыць.

Бачыць аканом, што доўга няма пана, a тут у двары бяда на бядзе едзе ды й бядою паганяе. От ён стаў думаць, як-бы заведаміць пана. Думаў, думаў, ды й надумаўся паслаць к пану пасланца. Толькі ня ведае, каго паслаць, каб ён добра расказаў