так з людзьмі… Але ось па нямалым часе прыехаў новы пан. Сабралася грамада й давай радзіцца, як тут далей жыць. Вельмі-ж цяжка было жыць пад тым панам, ці ня можна ўпрасіць новага пана, каб ён трохі збавіў паншчыну ды падаткі.
Радзілася, радзілася грамада і прыгаварыла прасіць новага пана; а каб усё добра сказаць, — ведама, мужык цёмны, ня скажа, як трэба, — прыгаварылі напісаць пану ўсё на паперы.
Але як-жа тут напісаць, калі ніхто ня ўмее! Карбаваць яны яшчэ добра ўмеюць. Але пісаць ані ў зуб. Прачулі яны, што ў мястэчку ёсьць якісь п‘янчужка пісар і што ён умее вельмі добра пісаць. Піша дробна, бы макам сыпле, а дзе трэба — кругла, бы яйкі, і так накруціць, што толькі вельмі пісьменны бачыць, што там напісана.
От прывезьлі яны таго пісара, паставілі яму кварту гарэлкі й просяць, шапкуюць, каб ён усё добра напісаў пану. Толькі пісар цэлы тыдзень піў ды еў яешні, а пісаць ня браўся.
— Трэба ўпярод прылады — кажа пісар.
Паперы аркуш хлопцы купілі ў мястэчку ў крамцы. Тымчасам пісар вялеў назьбіраць дубовых арэшкаў ды насушыць іх, а сам пайшоў у кузьню, набраў там з-пад тачыла вады, наліў яе ў гаршчок, насыпаў туды дубовых арэшкаў і паставіў гаршчок