Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нават літасьці ня было да гора панскага сына:

Ой, як яго забіта,
На зямлі расьцягся,
Яго сынок Іванка
За сэрданька браўся.

І тое, што Іванка «браўся за сэрца», так-сама было прыемна глядзець. Нямала паны даліся мужыком у знакі, калі сяляне ўчынялі над панамі дзікія помсты, аб драбніцах якіх успаміналі ў песьнях з вялікай прыемнасьцю ды з асабістым смакаваньнем. Дзікія былі часы — жудасныя былі і ўчынкі. Гэтыя ўчынкі з боку сялян над панамі былі ня так часты і, як справядлівая заплата пану за пастаянныя гвалты над сялянамі, трэба сказаць, што гэтая заплата была кропляй проціў мора.

У той час, калі ў прыгоньніцкіх песьнях пераважны элемэнт лірычны і індывідуальныя перажываньні сялян у казках часоў паншчыны мае перавагу эпічнасьць і быт. Селянін-баечнік жывымі фарбамі адмаляваў панскае жыцьцё, адносіны пана да сялян і наадварот. У большасьці гэтыя байкі апавядаліся старымі сялянамі, якія на сваіх плячох яшчэ добра адчувалі панскі бізун, якія памяталі ўсе падрабязкі прыгоньніцкага быту. Хаця ў байках месцамі чуецца шарж, аднак, яны не зьяўляюцца легендамі-вы-