вечнага гора, і яна траціць надзею вызваліцца з гэтага жыцьця. Ужо хіба да магілы гора будзе вісець над яе галоўкай вільготным туманам… Цяжкая дума агартае яе душу. Гэтую думу дзяўчына ціханька напявае. Смутная, працяглая мэлёдыя; жудасныя, жаласьлівыя словы рвуцца самі з кволых грудзей:
|
Людзі добрыя, скажэце,
Ай дзе мора адшукаць?
Любыя суседкі, не салжэце,
Як дарожаньку спазнаць?
Я у мора зьнясу гора,
Я на камень палажу,
Няхай топіцца ліхое,
Няхай ў донныя ідзець!
— Тое мора перасохла,
Ды дарожкі зарасьлі;
Хто хадзіў — не вярнуўся,
Ды нікому не казаў.
Тады гора ты утопіш,
Як свой век ты пражывеш,
Век працоўны, век нявольны
Да магілкі данясеш.
Туды гора не даступіць,
Туды кроку ня ступнець;
Дзе ты костачкі паложыш,
Адтуль гора уцячэць…
|
Так пэсымістычна глядзелі прыгоньнікі на сваё гаротнае жыцьцё. У тыя цяжкія