Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзе адпачываць ад цяжкай працы — і неяк на душы робіцца лагадней. І вось, ідучы да хаты, пяюць песьню:

Ішлі мы да двору
З рана-параненька;
Ішлі мы са двору
Позьненькім-пазьненька.
Шэрыя зязюлькі
Ку-ку! ку-ку!
А мы, маладзенькі —
Ух-ту! ух-ту!
Лесавыя пташкі —
Чырык! чырык!
А мы, маладзенькі —
Кульгік! кульгік!
Дайце вы мне вольку,
Я ў зязюльках апынуся,
Дайце вы мне вольку,
Я да пташак прылучуся.

Паглядаючы навокал, бачачы прастор, дзяўчына-прыгоньніца пачынае думаць аб волі і зайздросьціць птушкам, якія вольна сьпяваюць вакол. У часы адпачынку песьня яе робіцца настраёвай, смутна-лірычнай. Але гэта толькі адна хвіля. Прыходзіць працаўніца да курнай хаткі, дзе пануе голад, дзе ўся абстаноўка хаткі — бруд, галата сустракаюць яе, тады душу яе атульвае туман бязьмежнай роспачы… З кожнага кута на дзяўчыну паглядае сьлязьліва-мутнае вока