Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XII.

Паншчына ў народных песьнях і казках.[1]

Беларуская народная творчасьць — гэта заварожнае люстра сялянскага жыцьця, якое адбівае жывы малюнак ня толькі за пэўны пэрыод, за маленькі час, але сцэнізуе быт ад самога пачатку гістарычнага існаваньня народу да апошніх дзён. Калі возьмем любую песьню, любую казку, дык адразу пабачым вобраз, пачуем непадроблены голас народу, які падсьвядома, інстынктыўна рваўся да вольнага жыцьця доўгімі вякамі. Наша народная творчасьць — гэта рухлівая колектыўная вусная летапісь, пісаная не ў манастырскіх мурох апоўначы гультаём манахам, але апяваная ў песьнях на соткі ладоў гора-ядоля мужыка-селяніна. На прасто-

  1. Ужо як вышэйшая праца была напісана, мы задумалі дапоўніць яе яшчэ некаторымі матар‘яламі для паўнаты сюжэту. Дзеля гэтага выйшла некаторая паўторнасьць зьместу: XII разьдзел „Паншчына ў народных песьнях і казках“ павінен быць далучаны да X разьдз. — „Паны“, а XIII разьдз. „Эвангельле навыварат“ — да XI разьдз. „Сымболічна-рэволюцыйныя мотывы“.

    АЎТОР.