Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вякоў на ўлоньні прыроды сярод пушчаў, балотаў і лугоў у вечнай працы, яго здаровы прыродны інстынкт служыў яму сталёвай сьцяной проціў такога бога, які бароніць толькі гультаёў-багачоў, а няволіць мужыка. «Хам» меў свайго клясавага бога Працы, якога паводлуг пораў году, у часы адпачынку і сьвяткаваў. Ва ўсіх сваіх урачыстасьцях і сьвяточных рытуалах беларускі селянін шанаваў Працу, г. з. чалавечую здаровую і карысную творчасьць. Поэтычнае гадавое кола беларускіх народных сьвяткаваньняў хрысьціянскае духавенства называла „паганскім“. Гадавыя абраднасьці нашага ратая былі, праўда, прымітыўныя і простыя, але затое наскрось пранікнуты былі духам, ідэяй працы і матывамі штодзённых сялянскіх патрэб. Гэта было адвечным цэрэмоніялам, без якога ніякая сьветлая і высокая чалавечая ідэя абыходзіцца ня можа. Гадавыя сьвяткаваньні, урачыстасьці дзеля адпачынку, пад’ёму духу і ўзмацаваньня ідэяў у псыхіцы мас ужываюць і расійскія фэдэратыўныя Радавыя Рэспублікі. У нас ёсьць цяпер бадай поўны рэволюцыйны каляндар. Так што, гледзячы з гэтага пункту, мы ня можам строга судзіць беларускае сялянства за яго адвечныя „паганскія“ гадавыя сьвяткаваньні. Калі ў іх і здараліся забабоны, як вера ў русалак, дамавікоў, лясуноў і інш.