— Ляціе́ця, а́нгелы, зъ неба на землю́
Па Ла́зараву душу й на ціе́ло яго,
Вазьміе́ця° Лазара памалю́сяньку,
Нясіе́ця° Лазара пациху́сяньку,
Пасадьзи́ця° Лазара у прасьвіе́тламъ раи́,
У сьвятого Абрагама на правамъ ланіе́.
Часъ, урэ́мя пагадьзиўшы,
Збира́яцца силны багачъ за варо́та,
Збира́яцца силны багачъ на палява́ння°,
У чыстае поля на пагуля́ння°,
Надьзіе́ў сабіе́ шапачку, якъ біе́лъ-мацицэ́ (перламутръ),
Надьзіе́ў сабіе́ су́кеньку, якъ віе́цяръ шумиць,
Припаса́ў ёнъ сабіе́ ша́бяльку, якъ агуо́нь гарыць,
Якъ выходьзиць силны багачъ прэдъ-за варо́та,
За багачомъ — силна пяхо́та, пракрасна рота.
— Жаднаго прыпа́дку (случайность) ницъ ня° баюся, —
Адъ лихого чалавіе́ка войскамъ адабьюся,
Адъ лютаго звіе́ра псами аттраўлюся,
Жаднаго прыпа́дка ницъ ни баюся, —
Я атъ сьмерци злотамъ аткуплюся. —
Якъ ўсхадьзилася злая пя°хви́ля,
Якъ хвацила багача нагла хвароба,
Якъ уды́рыла багача абъ сыру́ землю́,
Ляжыць багачъ гадьзи́ну, ляжыць другую,
На трэцюй гадьзи́ни ёнъ Бога познаў
Ды Госпадамъ Богамъ назваў:
— Ой, Госпадьзи Божа прамиласливы,
Прыми маю душу й ціе́ло да хва́лы Свае́,
Ба ўжэ мая душа и ціе́ло сьпило́ и зьзіе́ло,
У дарагомъ садьзя°я́нни нахадьзилася,
Зъ руо́зныхъ людьзей наглумилася,
Зъ руо́жныхъ людьзей насьмя°ялася. —
Отъ, саслаў жа Гаспуо́дь ўсё злыхъ°-пя°кельныхъ:
— Ляціе́ця°, пя°кельныя, зъ неба на землю́
Па багачову душу й па ціе́ло яго,
Вырвяця° душу съ ціе́ла празъ ліе́во рабро́
И ўкиньця° багача ў піе́кло на дно!
Плавай, плавай, силны багачъ на ўвесь широкой (?),
А видьзишъ на Бога, якъ Буо́хъ высо́ко. —
Ящэ силны багачъ у піе́кли ня°много пабываў,