Адна насъ матка съ табою радьзи́ла,
Да ня адну долю намъ давала: —
Табіе́, браця°, Буо́хъ даў сильне багацство,
А мніе́ Буо́хъ даў, бра́ця°, калѣ́цство, убуо́сство,
Ня прашу, браця°, срэбра ни злота,
Столько прашу труо́хъ рачэ́й зя°мли́,
Першай зя°мли — хліе́ба и со́ли,
Альбо хӑця́, браця°, зи́мнае вады. —
— А ни јестъ жа шъ ты муо́й братъ,
Јестъ ты гнилы́ песъ,
Іе́сьць у маёмъ дварыэ́ псы — то твае́ браты́,
А ты мяне бра́тамъ ня° называй
Да ты мніе́ сты́ду ня° задавай. —
Плюнуўшы силны багачъ до дво́ру пашоў
Вяліе́ць чэ́лядьзи бра́му замкнуць,
Штопъ сьвято́го Лазара гла́су ня° чуць.
Якъ пашоў, пашоў сьвяты Лазаръ ва гнаю́ ляжаць,
Ляжаў Лазаръ ва гнаи́, трыццаць тры гады́,
Трыццаць тры гады́, такъ акъ тры часы́,
Ня было́ ў багатаго ни аднае́ душы,
Ни аднае́ душы — сей набуо̀жнае,
Штопъ сьвятому Лазару хліе́ба й соли даць,
Тольки было́ ў багача два лютыя° псы,
Што багачъ казаў на Лазара — то твае́ браты́,
За́ўжды яны́ ў багача падъ сталомъ жыли́,
Друо́мныя круо́шки сей пазьби́рывали,
Сьвятому Лазару ва гнуо́й насили,
Сьвятого Лазара сей васьпи́тывали,
Смяртэ́льныя раны зализывали,
Палягчэ́ння душы й ціе́ла яму давали.
Якъ пачаў силны багачъ то́я° узнаваць,
Вяліе́ў саба́ки на ланцу́хъ браць,
Штопъ сьвятого Лазара да ня жыви́ли,
Палягчэ́ння душы й ціе́ла ня давали.
Якъ пачаў сьвяты Лазаръ малитвы тварыць,
Госпада Бога миласьци прасиць:
— Ой, Госпадьзи Божа прамиласьливы,
Прыми маю душу й ціе́ло да хва́лы Свае́,
Ба ўжэ шъ мая душа й ціе́ло настрадалася;
Холаду й голаду нацярпѣлася,
Смяртэ́льныхъ ранаў набалѣлася. —
Отъ сасла́ў жа Гуо́спадъ два а́нгялы:
Старонка:Бѣлорусскій нищенскій «Лазарь» (1906).pdf/4
Выгляд
Гэта старонка была вычытаная