Перайсці да зместу

Старонка:Бярозка (1923).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БЯРОЗКА.

— Даждаўся Лявон, што яго пацеха — Марыська выцягнулася у гару, як тая маладая гладкая бярозка. Ад хлапцоў адбою не было і, хоць сэрцэ кроўю аблівалося, а пара падайшла замуж аддаваць.

Справіў Лявон вясельле, як мае быць: каб у сэрцы дзіцячым на долгіе годы добрая памятка асталася і каб перэд людзьмі сораму не было, але як прыйшлося разставацца з дачушкай, — сплакаўся, бедны як бобр: бытцым чуяло сэрцэ нешта нядобрае. І он і каже ей на апошнім адвітаньні:

— Слухай, пацеха мая, адну цябе толькі я маю і адну табе толькі даю раду: калі цябе прыцісьне горкая доля, калі табе будзѳ вельмі цяжка жыць, што і змогі ня будзе вытрываць, не жалься нікому, нікому, хіба знойдзеш такую спрыяючую верную душу, як спрыяла і верная была для цябе душа твайго бацькі; ня знойдзеш, — ідзі лепш у лес, выбяры, каторае табе спадабаецца дрэва, і яму, толькі яму аднаму, маё ты дзіцятка, душу сваю аткрывай, жаль свой вылівай…

.     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .

Прайшло не мала часу. Паехаў Лявон дачкі даведацца. Выляцела Марыська с хаты, кінулася бацьку да кален; прыпала пасьля галоўкай да