Старонка:Бяздоннае багацце.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Апроч манаграфічнага выдання, шырокія звесткі пра Беларусь Ластоўскі падаваў у сваіх публікацыях "Дзе мы жывем і колькі нас?", "Якога мы роду-племені". Яны пазней складуць асобнае выданне "Што трэба ведаць кожнаму белар"; "Станы ў старой Беларусі"; "Копныя суды"; "Гарадэльская унія"; "Наша старая слава"; "Хлебаробства на Беларусі ў даўныя часы" і інш. Сярод іх вылучаецца "Беларускі радавод" (1913), у якім літаратурна апрацавана паходжанне 160 "радоў нашых".

Власт, аднак, узрастаў, не толькі як "старасвецкі" даследнік. Толькі за адзін 1910 год ён публікуе апавяданні "Слёзы", "Апаўшыя лісці", "Ёсць боль", "Краскі", "Мары", "Мост у Кутах", "Лебядзіная песня", "Панае гуляе". Таму не дзіўна, што Максім Багдановіч у крытычным "Аглядзе беларускай краснай пісьменнасці 1910 г." (падзагаловак артыкула "Глыбы і слаі"), гаварыў выключна пра мастацкі ўзровень Ластоўскага-празаіка, ані не спыняючыся на бясспрэчнай "кніжцы года" - "Кароткай гісторыі Беларусі".

У гісторыю беларускай літаратуры Вацлаў Ластоўскі ўвайшоў не толькі як аўтар першай манаграфіі пра мінулае радзімы, напісанай на роднай мове. Ён - ініцыятар першай у Беларусі XX стагоддзя шырокай дыскусіі пра шляхі развіцця, творчы метад, кірунак і стыль будучай літаратуры (артыкул "Сплачывайце доўг" пад псеўданімам, Юры Верашчака; "Наша Ніва", 1913 г.). Нашаніўская дыскусія стала часткай "Разваг і думак" Максіма Гарэцкага.

Усё, за што ні браўся сакратар "Нашай Нівы", было дарэчы і своечасова. Як соечасова узяўся Власт за распрацоўку празаічай дзялянкі, апярэджваючы шмат у чым такіх майстроў слова як З. Бядуля, Я. Колас. Варта нагадаць, што першы празаічны зборнік З. Бядулі "Абразкі" з'явіўся ў 1913 г., а калі ў 1912 г. выходзіў празаічны Коласаўскі зборнік "Апавяданні" - Власт напісаў і апублікаваў аповесць "Пры-