Старонка:Бяздоннае багацце.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Волат духу

Шаноўны дружа, Дарагі Чытач,

Перад табой кніга, дзе сабрана далёка не ўся спадчына чалавека, які ўласнымі рукамі снаваў свой лёс, пракладаў асобную сцяжыну на палетку айчыннага прыгожага пісьменства і стаў яе адметным прадстаўніком.

У самым пачатку XX стагоддзя на нашым літаратурным небасхіле, зырка асветленым першымі беларускімі перыядычнымі выданнямі "Нашай Доляй" і "Нашай Нівай", узышла новая яркая зорка - Власт-Ластоўскі.

Тады, на заранку гісторыі айчыннага прыгожага пісьменства, прарочыя маладыя крытыкі Сяргей Палуян і Максім Багдановіч прадказвалі яе адметнасць у сузор'і маладой Беларусі. Яны не памыліліся. Святло тое засталося прыцягальным і не згасла пасля заўчасна абарванага жыцця творцы, калі на цэлае паўстагоддзе імя Вацлава Ластоўскага было кінута ў бяспамяцтва. Паплечнік Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, якія прысвяцілі яму свае вершы, гэты волат духу па праву стаяў у самым цэнтры беларускага нацыянальнага руху, народжанага на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму 1905-1907 гадоў. На працягу амаль чвэрці стагоддзя імя Власта не сыходзіла са старонак перыядычнага друку (не кажучы пра "Нашу Ніву", дзе з 1909 г. ён працаваў адказным сакратаром). У тых боль чым трох сотнях публікацыях дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, адзін з ідэолагаў утварэння незалежнай Беларусі Ластоўскі паўстае як выдатны пісьменнік, крытык, публіцыст, гісторык, мовазнаўца. Пазней Ластоўскі выявіць сябе як паэт, філолаг, этнограф, выдавец, перакладчык, бібліёграф.

У нашай гісторыі Вацлаў Ластоўскі застанецца і як актыўны грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Ён з'яўляўся прэм'ер-міністрам (1919-1923) абвешчанай у 1918 годзе Беларускай