Старонка:Бяздоннае багацце.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


ўвасобіўся.

Новае, што наогул прынёс Ластоўскі ў беларускую літаратуру, — глыбокае веданне айчыннай гісторыі, распрацоўку гістарычных сюжэтаў («Каменная труна», «Разбойнік», «Князёўна Рагнеда», «Часы былі трывожныя», «Векавечная мяжа», «Бяздоннае багацце»). Гістарычныя рэмінісцэнцыі моцна гучаць у шматлікіх творах Ластоўскага: «Беларускі радавод», «Паншчына», «Мікалай Галубовіч», «Троцкі замак», «Брацкія кнігі». Багацтва задум і тэм, якія ўводзіў ва ўжытак Ластоўскі, узбагачвала іншыя жанры айчыннага мастацтва. Пачынаючы драматург Францішак Аляхновіч на падставе апавядання «Каменная труна» (1917) стварыў гістарычную драму «Бутрым Няміра», якая не адно дзесяцігоддзе мела вялікі поспех у тэатральнага гледача.

У ліпені 1914 г. уся Еўропа смяротна захварэла на ліхаманку першай сусветнай вайны. Недзе ў гэты час драматычныя змены адбыліся і ў асабістым лёсе Ластоўскага: фактычна распаўся шлюб Вацлава і Марыі. Хоць бацькоўскі абавязак і чулае сэрца па-ранейшаму прыводзілі Вацлава да дзвюх мілых шчабятух — Ганкі і малодшанькай Стаські-Стасютэ. Так, нават пазней, будучы ў Берліне, 21 кастрычніка 1921 года, Ластоўскі пісаў былой жонцы: «Даражэнькія! Увесь час непакоюся, як там устроіліся дзеці ў школе. Я думаю, добра было бы, а нават вельмі прасіў бы, каб пры дзецях заўсёды ў Куршанах быў хто са старшых. Само сабой, найлепей было б, каб ты, Маріусь, была, але, зважаючы на гаспадарку, можа бы, папераменна чэрэдаваліся з Пеледай — тыдзень-два ты, тыдзень-два Пеледа. Я вельмі прашу падумаць аб гэтым! Абяцаў я купіць коўдры для дзяцей і абяцанкі сваёй трымаюся, але не меў я ніякай магчымасці дагэтуль яе выпаўніць: увесь час быў у раз’ездах, — цяпер жа скора ўжо буду ў Коўні...»

А пакуль у «Нашай Ніве» рэй вёў новы рэдактар-выдавец Луцэвіч-Купала. Ластоўскі ж становіцца фактычным уладальнікам «Беларускай кнігарні», кантралюючы выданне школьных падручнікаў і чытанак. Ды ён не толькі кантраляваў, але і сам удзельнічаў у іх стварэнні: склаў «кніжку для школь-