Старонка:Бяздоннае багацце.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


най "Археалагічнай Вольнай Контэрфратэрніі" - заўзятымі аматарамі роднай старасвеччыны. З характарыстык іх можна меркаваць, што падзеі ў творы адбываюцца ў канцы XIX - пачатку XX стст. Прынамсі, у дарэвалюцыйныя часы. "Адзін з іх быў мясцовы чыноўнік, абруселы немец, якога я знаў з брашуры, напісанай ім калісь, калі было яшчэ моднае і паплатнае для чыноўніцкае кар'еры русіфікатарства. У гэнай брашуры ён задаваўся мэтай давесці, што па-расейску трэба пісаць названне гораду не "Полоцк", а "Полотск" і што быццам у гэтым пераменаванні прастарой назовы крыўся сам цэнтр "абрусення краю". Душою гуртка гісторыкаў-краязнаўцаў з'яўляўся аматар-археалог Іван Іванавіч, на запрашэнне якога і прыехаў у Полацак галоўны герой. Размовы ўдзельнікаў гуртка захапляюць сваімі глыбокімі пазнаннямі з гісторыі роднай зямлі. Што толькі не закранаюць яны! І перасяленне плямёнаў яцвягаў, культуру старажытнай Грэцыі, Індыі, Рыма, Егіпта і скарбы знакамітай полацкай бібліятэкі, якую, "здабываючы Полацак у 1572 годзе, шукаў Іван Грозны і не знайшоў". Сярод манускрыптаў, апраўленых у шырокія, драўляныя, абцягнутыя скурай пераплёты, нібыта захаваліся і летапіс Полацкага княства, пісаны рукой св. Ефрасініі, і "праўдзівы экзэмпляр "Аповесці мінулых часоў", і "уласнаручныя пісанні братоў Кірыла і Мяфодзія, Візантыйскія хранографы"...

У коле суразмоўнікаў глыбокімі ведамі вылучаўся "мясцовы полацкі мешчанін Грыгор Н., маўклівы, сівавусы старац, які ўпарта гаварыў толькі па-беларуску, а часам прытвараўся, што не разумее некаторых слоў па-расійску і, па некалькі разоў перапытаўшы, паўтараў слова ў перакладзе на беларускую, з асаблівым на яго націскам". Калегі надзялілі яго мянушкай "Падземны Чалавек", які таямніча прызнаўся,