Старонка:Бяздоннае багацце.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


годы Панаса і Тараса". Яна выйшла ў Пінску пад псеўданімам Арцём Музыка.

Сюжэт яе няхітры: " Нядзеляю ў ваднэй з вёсак Піншчыны Панас і Тарас, седзячы на прызбе, гутарылі аб тым, як дзе жывуць лудзі і аб іхніх звычаях і парадках", і вырашылі праехацца, каб паглядзець уласнымі вачыма на жыццё суседзяў-"мазуроў". Убачанае імі і склала аснову твора - бліскуча, з тонкім і добрым гумарам напісаную. У ёй бывалыя сяляне вучаць "бесталковых" суседзяў як здабываць сонца ў хату, як замяшаць талакно, як пілаваць бэльку, як папарыцца ў лазні. І нават смяротныя выпадкі, пра якія гаворыць аўтар, выходзяць з-пад пяра празаіка бяскрыўдныя, без насміхання і жорсткасці. Лагоднасць, міралюбнасць і разам з тым глыбінная мудрасць прасвечваюцца ў кожнай фразе гэтых простых людцаў. Гутарка іх перасыпана трапнымі прымаўкамі, прыказкамі. Ды і аўтарскі стыль Ластоўскага туруе мове сваіх персанажаў. Услед за В. Дуніным-Марцінкевічам, чыя "Пінская шляхта" так і не была пакуль апублікаванай, Ластоўскі-празаік хораша разыграў і мову сваіх персанажаў. "По цтэнры злоты і цверць з вагі ззуцам" - так адказвае на берасцейскім кірмашы цікаўным сялянам бойкая баба-мазурыха. І калі ў XIX стагоддзі аўтар несмяротнай паэмы "Тарас на Парнасе", каб прадэманстраваць зухаватасць палясоўшчыка як прадстаўніка беларускага народу завёў свайго героя ў неба "на Парнас", дык Ластоўскаму цяпер дастаткова было правесці Тараса і Панаса па суседняй краіне, каб тыя разам з чытачамі ўпэўніліся: і мы нягорш, а нат лепш жывём за суседзяў, значыць і культура, і звычаі, і мова наша не бядней, чым у іншых народаў.

Пра аўтарства В. Ластоўскага, гэта значыць, пра тое, што ён пабываў на Берасцейшчыне, Піншчыне ды сумежных з Польшчай мясцінах, а потым апісаў той люд, схаваўшыся пад псеўданімам Арцём Музыка, сведчыць артыкул "З падарожы па Гродзеншчыне", які паўстаў пад пяром Власта якраз у год публікавання аповесці" ("Наша Ніва" 1912, 9 жніўня, № 32) і дзе ёсць наступнае аўтарскае прызнанне: "Пачынаючы ад Гродны да Аўгустова і ад Аўгустова да Беластока і Бельска,