Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
89.БОГ МОЙ, БОГ — ЦАР НЯБЕСНЫ.

1.Бог мой, Бог — Цар нябесны
Цэль жыцьця і жаданьне!
Я твой ўвесь — бедны, грэшны,
Ты мне ўсё! Ты каханьне.

2.Для Цябе пахнуць кветкі,
Дый плывуць, лятуць творы!
Для Цябе людзі — дзеткі —
ўсё: ў зямлі, ў версе, ў моры!

3.Жыць Тваім хочу словам,
Быць з Табою ўдзень і ўночы,
На усё быць гатовым —
Так, як Госпад Сын хоча!

4.Хочу ўсю кінуць шкоду:
Што к‘ Яму ня збліжае, —
Памагаць і народу
Сілай той, што крыж мае!

5.Я гатоў, Госпад Божа,
На Твае прыказаньне —
Зло ніяк ў нас ня зможа
Для Цяба ўсе стараньні!


89*/2.ЎСЁ РАСКАЖЫ АБ ХРЫСЬЦЕ.

1.Вестку аб Богу скажы мне,
ўсё раскажы аб Хрысьце,
Радасна вестка сьвятая,
Цэнны дар сэрцу нясе!
Анялаў песьні сьпявай мне:
Як нарадзіўся Хрыстос —
Як чэсьць ляцела да неба,
А супакой Ён прынёс.