1.Зіхаціць, іскрыцца сьветлы крыжа сьцяг,
Нас вядзе наперад — на нябесны шлях,
Палучыўшы сэрцы, з крыжам серад нас,
Бо жыцьця зямнога хутка пройдзе час.
(Прыпеў):Зіхаціць, іскрыцца сьветлы крыжа сьцяг,
Нас вядзе наперад — на нябесны шлях!
2.О, Хрысьцѐ нам мілы, шляхам Божых ног
Хочам пасувацца па Тваіх сьлядох…
Часта мы блудзілі, як зьнікаў Ты нам, —
Павядзі цяпер нас, павядзі нас Сам!
Зіхаціць, іскрыцца і г. д. —
3.Праз жыцьцё ўсё наша будзь правадыро́м,
Хай Твой сьцяг засьвеціць нам у ноч і днём!
Будзь Ты нам заслонай, нас Ты барані, —
Выбачай нам, Божа, нашыя грахі!
Зіхаціць, іскрыцца і г. д. —
4.Ты пазволь калісь нам ў небе запяяць.
Каб табе з падзякай чэсьць і славу даць:
Дай канец блуджэньню нам тут на зямлі,
Каб мы супачыці ў небе ўжо маглі! —
Зіхаціць, іскрыцца і г. д. —
Амэн.