Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


3.Братка! ты ня вер тым
Цёмным голасо́м —
Сьмела паднімі ты
Вочы к‘небясо́м!
Сум тады разьвее
Духа полымя,
І цябе сагрэе,
Божа цяплыня!


82*/2.6) О, ТЫ, КРЫВЁЙ АБЛІТА!
(Мэлёдыя як № 36*/2 О зранена балюча!)

1.О, ты, крывёй абліта,
У ранах галава,
І цернямі пакрыта,
Паколата уся!..
О, го́лаў, што ясьнела
ў пашаннай вышынѐ,
Цяпер ты пасінела —
О, як ты міла мне!

2.О, Спасе мой каханы,
Прыймі любоў маю,
Бо чым за кроў і раны
Цябе я абдару?!
Вазьмі мяне, о Божа,
І мною валадай,
На ўсей жыцьця дарозе
Ратуй і пацяшай!

3.Як сьмерць калісь паложыць,
Дай бачыць мне твой крыж.
Падай руку мне, Божа
Вядзі з Сабой у выш!