1.За Хрыстом пайду я! Дабрадзейны Божа —
Бо любоў Хрыстова нам слабым паможа!
Аздаровіць сэрцы, дух нам узмацуе,
На Хрыста дарогу, на сьлед пакіруе!
2.За Хрыстом пайду я — ўсё мяне скланяе,
Крыж нясьці Хрыстовы дух ахвоту мае!
Кліч Хрыста сялодкі — дар сьвятога Духа —
Мне ня страшна цемры злое завіруха!
3.За Хрыстом пайду я — ад душы ахвотна,
Хоць вядзе Хрыстова сьцежачка гаротна!
Буду жыць для Славы, Волі я Хрыстовай,
Дый пайду я сьледам, сьцежкай той цярнёвай!
4.За Хрыстом пайду я — Ён мяне ратуе
Ад грахоў усякіх мукаю мацуе!
Сьмерць Яго бароніць, сьцеражэ ад злога
Дык іду, дзе ясна Го́спадня дарога!
5.За Хрыстом пайду я! Страху не баюся:
Па сьлядох Хрыстовых я не спатыкнуся!
Кроў Яго сьвятая сьлед Яго пакажа,
А Хрыста дарога — як ісьці раскажа!
6.За Хрыстом пайду я! Божа мой, ах, Божа! —
Памагай — аж скончыцца цэла падарожа! —
Каб не спатыкнуцца, каб не заблудзіцца —
Па сьлядох Хрыстовых к‘Богу прылучыцца!