1.3 бяды я цяжкай дый з нядолі
ў заўзяты бурай кінут бой —
Да неба стогн ідзе ад болю…
Ах, Божа! дай мне свой спакой!
(Прыпеў):Ах, прышлі успакаеньне, —
ў нядолі дай мне пацяшэньне,
Даруй спакой мне пажаданы…
Ах, Божа! дай спакой мне свой!
2.Віхры спыні, стрымай і буру,
Вятро́ў шалёных кліч назад!
Дай мне пазнаць Тваю натуру,
Каб я ўжо быў сапраўды рад!
Ах, прышлі успакаеньне і г. д. —
3.Не для таго хачу спакою,
Каб у грахо́х мог вечна спаць; —
Абмый мянѐ сваёй вадою,
Бо я ня знаю, як дастаць? —
Ах, прышлі успакаеньне і г. д. —
4.Ах, Божа! сьцеражы ад зьдзеку
Загнаных бурай ў грозны бой —
Ня дай загінуць чалавеку…
Прышлі на по́мач свой спакой! —
Ах, прышлі успакаеньне і г. д. —