Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


4.Хай душа ня енчыць —
Прыдзе хутка час,
Бог табе пашэньціць,
Шлях вядзе якраз!
Кінь у паняверцы
Мець канчатак дзён,
Чуй Хрыста у сэрцы —
Радасьць до́рыць Ён! —
Бог тваім Айцом і г. д. —


72.ЦІ ЗЬБЯРЭМСЯ ЛЯ КРЫНІЦЫ?

1.Ці зьбярэмся ля крыніцы —
Там, дзе вечнай волі край?
Ці ня хочаш той зямліцы,
Дзе цьвіце шчасьлівы рай?

Там ўсе рады — сьлёз ня знаюць,
Песьні для жыцьця грымяць,
Добрых там абараняюць —
Хочаш, каб цябе прыняць?

(Прыпеў):Добра, буду ля крыніцы,
Ля жыцьця крыштальных вод,
Каб там раны загаіці,
Божы каб спаткаць народ!

2.Ці зьбярэмся ля крыніцы,
Дзе цудоўны ліраў тон?
Там — ў Хрыстовай у сьвятліцы
Нас абніме Божы звон!

Там у шатах з зор блішчачых
Будзем шчасна пражываць!
У салодкіх і гарачых
Песьнях, скоках прабываць?
Добра, буду ля крыніцы і г. д.