1.Праз калючы церні
Дзе сьпяшыш удаль?
Глянь, вось шлях твой верны:
Сум, туга і жаль!
Бог цябе шкадуе,
3 Богам стой, ня гінь,
Лечыць Ён, ратуе,
Блудны шлях пакінь!
(Прыпеў):
Бог тваім Айцом ёсьць, ведама-ж табе,
Ты Яму даверся, не зьвядзе цябе!
2.Праз маланкі шоў ты,
Буры спатыкаў,
І палын знайшоў, дзе
Красак ты шукаў.
З мукаў і цярпеньняў
Ты ня меў дабра́ —
Попял, сажы жменя
Ды адна мана!
Бог тваім Айцом і г. д. —
3.Ўсю жыцьця дарогу
Крые ночы цень,
І ніскуль падмогі —
Гэтак кожны дзень…
Хвору душу круціць,
Поўна сьлёз тады,
Сэрца цісьне, мучыць —
Ці-ж шчасьлівы ты?
Бог тваім Айцом і г. д. —