1.Нашто, чаго́ ўздыхаеш так,
Чаму плыве шмат сьлёз з бяды?
Глянь — гэта вось збаўленьня знак:
Хрыстос цярпеў шмат больш чым ты!
(Прыпеў):Цярплівым будзь, кіруйся ўзвыш,
І без жальбы нясі свой крыж;
Ён не жалеў сваёй крыві,
Ты-ж Божу ласку прызаві.
2.Ты да Яго зьвярні свой шлях,
Бо, хоць зусюль ідзе напасьць,
Хоць човен твой абніме жах —
Табе Хрыстос збаўленьне дасьць!
Цярплівым будзь і г. д.
3.Ён помач нам усім дае,
Хто шчыра верыць у яго,
Цярпеньні ведае Твае —
Дык кліч, прасі — чакаць чаго?
Цярплівым будзь і г. д.
4.Калі душа ў цябе баліць —
Ён чуе, бачыць ўсё ўдалі
Ды хоча боль твой супыніць,
Дык ты Яго крыж прытулі!
Цярплівым будзь і г. д.