Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


3.О бязцэнна Імя гэта,
Як брылянт для ўсіх людзей,
Зіхаціць зімой і летам,
ўночы, ў буры з Ім цішэй. —
(: Міла ёсьць і г. д. — :)

4.На сьвятое Імя гэта
Голаў клоніць цэлы сьвет,
Імя гэта ўсюды будзіць
Пачуцьцёў цудоўны цьвет. —
(: Міла ёсьць і г. д. — :)


63.К СЬВЯТЛУ ІДЗІ!

1.К сьвятлу ідзі, бо там твой, шлях —
Слабых-жа — ночы цень!
Каб ты пазнаў ў жыцьцёвых днях
Той сьветлы Божы дзень!

2.К‘сьвятлу ідзі, а ўбачыш там
ў цішы сьвяты агонь, —
Дзе супакой адчуеш сам —
Хрыстовую далонь!

3.К сьвятлу ідзі, нямаш вось там
Няпраўды, блуду, бед,
І звольніцца ад грэху плям, —
Ідзе хто Богу ўсьлед!

4.К сьвятлу ідзі, па шляху тым,
Што сьвеціць з кроўі, сьлёз,
Кіруйся за крыжом сьвятым,
Які з сабой прынёс. —

5.Дык сьмела ўсьцяж к‘сьвятлу ідзі,
Туды кіруй пагляд
Дзе сонца праўды зіхаціць,
Дзе гіне цемры чад! —
Амэн.