Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


2.Дзейным будзь, бо ўжо палудзень
К‘нам прыбліжаецца —
Хай-жа за Божую славу
ўсякі змагаецца!
Дзейным будзь, серад буры,
Хворых і беднаты,
Дзейным будзь, як ноч прыдзе
Каб не спазніўся ты! —

3.Дзейным будзь, бо ноч прыдзе —
Сонца зьніжаецца,
Той дачакаецца жніва,
Хто пастараецца —
Дык аж да самае сьмерці
Бійся з ярмом цемнаты;
Дзейным будзь, бо ноч прыдзе,
Позна ўжо будзе тагды!.


62.ТЫ ДЗІЦЯ ЖУРБЫ.
(Імя Хрыста вазьмі.)

1.Ты дзіця журбы, адчаю —
Ты Імя Хрыста вазьмі,
Сэрца радасьць стуль пазнае, —
Сьцяг спадзеі паднімі!

(Прыпеў:)(: Міла ёсьць нам Яно́,
Праз Яго пагіне зло. :)

2.Імя гэта дух твой з целам
Абароніць у баю,
3 Ім у бітве будзеш сьмела
Ты змагаць віну сваю. —
(: Міла ёсьць і г. д. — :)