1.Ня кінь мяне, бо я Табе́ малюся,
Ты мой Ацец, што прабывае ў небе!
Не аднімай мне помачы ў патрэбе,
Ня кінь мяне, ня кінь мяне!
2.Ня кінь мяне, калі ў грахох таплюся,
Калі з адчаю льюцца горкі сьлёзы —
Твая далонь хай збавіць ад пагрозы, —
Ня кінь мяне, ня кінь мяне!
3.Ня кінь мяне, як ў слабасьці сагнуся,
Як тухне дух, спадзея ўжо малая, —
А будзь пры мне, як вера заслабая —
Ня кінь мяне, ня кінь мяне!
4.Ня кінь мяне, як ў гробе палажуся,
Калі прыйдзе маёй часіна сьмерці —
Недапусьці бяз веры мне памерці —
Ня кінь мяне, ня кінь мяне!