1.Ад зоркі раньняе
Мне сэрца ўсё пяе:
„Чэсьць Хрысту-Богу, чэсьць!“
Хай будуць шчырыя
ў нас словы гэтыя:
„Чэсьць Хрысту-Богу, чэсьць!“
2.Званоў ад ранку тон
Нясе з усіх старон:
„Чэсьць Хрысту-Богу, чэсьць!“
Ідзе да нашых стрэх
Вялікім лікам рэх:
„Чэсьць Хрысту-Богу, чэсьць!“
3.Пяе так сонца сьвет,
Зямля ўся і сусьвет:
„Чэсьць Хрысту-Богу, чэсьць!“
I шумам мора хваль
Нясецца песьня ў даль:
„Чэсьць Хрысту-Богу, чэсьць!“
4.І песьні хай маёй
Грыміць тон шчыры той:
„Чэсьць Хрысту-Богу, чэсьць!“
Хай кліч зьвініць як сьпіж,[1]
Душу падносе ўвыш:
„Чэсьць Хрысту-Богу, чэсьць!“
Амэн.