1.Прыняў сабе крыжову сьмерць
У вяку: трыццаць трох лет —
За то Хрысту злажэце чэсьць!
(Прыпеў:)Хай з верай шчыра по́йдзе — ў сьлед
За ім цэлы сьвет! —
2.Людзям служыў, усіх любіў
Дзяцей, мужчын, кабет —
Ён найбяднейшых бра́там быў!
Хай з верай шчыра по́йдзе і г.д. —
3.З паганай злыдніцкай рукі
Сьмяротных ран меў сьлед —
І ў галаве вянка́ сукі. —
Хай з верай шчыра пойдзе і г. д. —
4.Ён быў аплёван ад людзёў
Ліхіх, на сьмерць разьдзет —
Сярод двох ло́дараў вісеў…
Хай з верай шчыра пойдзе і г. д. —
5.Знай, грэшны, што Хрыстова кроў
Грахоў змывае сьлед, —
Дык кайся! жыць лепш будзь гатоў! —
Хай з верай шчыра пойдзе і г. д. —
6.„І будуць ўнукі панаваць,
Дзе сёньня плача дзед“ —
Хрыста як стануць шанаваць! —
Хай з верай шчыра пойдзе і г. д. —
7.Хрысту складайма ўсе да ног
З душы і сэрца цьвет, —
Бо Сына нам прыслаў Сам Бог! —
Хай з верай шчыра пойдзе і г. д. —