Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


2.Цар нябёс устаў ня гніўшы
З гробу, быццам цьвет зацьвіўшы,
К‘нам з магілы зноў ступіўшы,
Алелюя! і г. д. —
(: Слаўце і г. д. — :)

3.Зьнішчана нячыста сіла —
Нетра злога — быццам гніла —
Міласьць к бедным наступіла, —
Алелюя! і г. д. —
(: Слаўце і г. д. — :)

4.Тры дні быў у нетры злога,
Дый бацькоў стуль вывёў многа,
І пайшоў з імі да Бога. —
Алелюя! і г. д. —
(: Слаўце і г. д. — :)

5.Патрыярхі рады сталі,
Што у цемры прабывалі,
Дый на гэта адказалі:
Алелюя! і г. д. —
(: Слаўце і г. д. — :)

6.„Слаўся, Го́спадзе, прысутны,
Сыну Божы, ўсемагутны,
Што зьняў з нас пякельны путы!“
Алелюя! і г. д. —
(: Слаўце і г. д. — :)

7.Радасьць там вяліку мелі,
Як на Госпада глядзелі,
Бо даўно́ бачыць хацелі, —
Алелюя! і г. д. —
(: Слаўце і г. д. — :)

8.Го́спад сілай Божай ўваскрос:
Дый пячаткі гроб не разьнёс,
Стражу толькі жахам патрос.
Алелюя! і г. д. —
(: Слаўце і г. д. — :)