Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


5.Загрымела навакола —
Дый зямля аж раскалолась…
Сотнік, сотнік кажа: „Сын вось Божы!“
Людцаў, людцаў веручых трывожыць.

6.Потым бок Яму прабілі —
Кроў з вадою зтуль пралілі…
Мы тут, мы тут абліты сьлязамі,
Божа, Хрысьце, зьлітуйся над намі!


36.ПАЙДЗІ ДА НОГ ХРЫСТА.

1.Пайдзі да ног Хрыста, пайдзі
Там, дзе Хрыста твой грэх прыбіў —
Там на Гальгоце за цябе
Госпад кроў на крыжу праліў!

2.Ці сьлёз няма, як відзіш, што
Яго там кожны лаяў, біў?
Бач, як цярпліва і бяз слоў
Го́спад кроў на крыжу праліў!

3.А толькі ціхі шопат Ім
Любові сільнай чутны быў —
Бо за мучыцеляў сваіх
Го́спад кроў на крыжу праліў!

4.Любові гэтай стаўся цуд,
Каб чалавек ўвесь ёю жыў,
Дык мы падзяку запяём:
Го́спад кроў на крыжу праліў!
Амэн.