Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


3. Бог явіўся, усім радзіўся, —
Выбавіць усіх ад злога!
Пасьпяшайце дый пазнайце —
Дзе Эвангельля дарога! —
Ўжо анёлы ўсе і г. д.


31.ТРЫ МАНАРХІ.
(Калядка).

1.Тры манархі, мудры людзі, —
Дзе вы ў падарожы?
Што казаць цудоўна будзе
ў Бэтлеем Сын Божы?
Ён паложаны на сене —
Не на царскім ложку,
Сьвет Яму гатуе церні
Дый крыжову дошку…

2.Мудра знайце: зло людзкое
Дзецятка ганяе —
Штось пачуеце благое:
Гэрад здрадзіць мае.
Божу справу асуджаюць,
Верных ціснуць срога —
І да крыжа прыбіваюць
Ўжо Хрыста малога.

3.Ці-ж вас гэта не пужае
Верай памыліцца?
Вера ваша не слабая —
Злыдняў не баіцца!
Божу мудрасьць вам дарога
Адкрывае вочы,
І найсьці Хрыста малога
Ваша вера хоча.