Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


3.А па той забаве іх склікае маці,
Кажа да малітвы ручкі ім складаці,
Бо за бацьку й матку і за ўсю радніну
Трэба памаліцца ў гэтую часіну. —

4.А пасьля найбольшы шчыра прамаўляе
І за словам маткі гучна паўтарае:
„О, Хрысьце Маленькі, Мілы наш Язусе,
„Памажы ўстаць любай роднай Беларусі!

5.„Памажы ўстаць хутка, ліха перажыці
„І ў вялікай славе Госпада хваліці.
„Памажы, пацеш, як сьвятам — калядамі!“. —
Просіцца так беларускімі дзяцямі.

6.Хай ляціць да неба гэткая малітва,
Сільна, нат сільнейша, чым з паганствам бітва
Гэтая малітва нас ад сьлёз і гора
Збавіць і падніме, быццам з глыбі мора! —


26.a)СЬВЯТАЯ НОЧ.

1.Сьвятая ноч, дзіўная ноч!
Дрэмле ўсё — толькі ня сьпіць
У Багаслаўленьні Божа сям‘я —
3 Дзіцяткам, рада вельмі яна,
(: Радасьць ў сэрцах гарыць. :)

2.Голас ад неба зыйшоў:
„Цешцесь — сёньня радзіўся Хрыстос,
Радасьць, збаўленьне ўсім Ён прынёс,
(: На сьвет з неба прыйшоў!“ :)