Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


3.Каб на цэлым сьвеце белым
Людзі абвясьціць маглі,
Што у нас ёсьць дарагі госьць —
Эммануіл на зямлі!
(: Дык Яго мы прывітайма
І вясёла засьпявайма:
„Славу, чэсьць давай, хвалі!“:)

4.Божы Сыну, ці магчыма,
Што нябесну выгаду
Ты пакінеш і прыбудзеш
На зямлю і на бяду?
(: „Так любоў мая хацела,
Каб людзей высока мела,
Аж пад небам — на раду!“ :)


17.ГОЛАС НЯСЀЦЦА.
(Калядка).

1.Голас нясецца у начно̀й цішы:
„Бог нарадзіўся ў целе і душы,
(Прыпеў):„Пастушкі барджэй ўставайце,
У Бэтлѐем пасьпяшайце —
(: Бога бачыць там! :)

2.Пайшлі, на сене дзіцятка знайшлі,
Хрысту малому паклоны далі;
Пакланіўшысь навакола,
Запяялі там вясёла —
(: З радасьці яны. :)

3.Хрысьце́ наш мілы, здаўна чаканы,
Гадоў з чатэры тысяч жаданы,
Аб Табе быў слух прарочы,
Каб чакаць, і Ты там ўночы
(: Нарадзіўся нам!):