Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


3.Ты, Бэтлееме — ты, Бэтлееме,
Места ёсьць царова,
У сене пахнючым Бог нам жывучым
Даў жыцьцё нанова;
Прырок — то споўніў: з грахоў нас звольніў,
Дух адраджае, нас аднаўляе,
Пастушкі, анёлы рады і вясёлы —
Дзіва, дзіва навакола!

4.Ты, Бэтлееме; ты Бэтлееме,
Места слаўнай рэчы:
Даў песьні новы і роднай мовы —
Ты скарб чалавечы!
На землю гэту Збавіцель сьвету,
Прынёс збаўленьне, асвабаджэньне,
Даў з ярма свабоду беднаму народу —
Адрадзіў ўсё пакаленьне.


16.К‘ ЖАЛАБО́ЧКУ
(Народная калядка).

1.К‘ жалабо́чку, у хлявочку
Да Хрыста̀ хто пабяжыць,
Ды к‘малому, хоць ня ў дому,
Хто з паклонам пасьпяшыць?
(Прыпеў):(: Пастушкі хоць прыбывайце,
І Хрысту там засьпявайце, —
Богам нашым мае быць! :)

2.І мы самі ўсьлед за вамі
Там з паклонам пасьпяшым;
Хай на Бога мы малога
Усе разам паглядзім.
(: Як, народжаны убога,
Ён там плача, хоць сын Бога,
Дык Яго там пацяшым!:)